На наваполацкім "Паліміры" выявілі крадзяжы "у буйным памеры"

Крымінальная справа распачатая па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў буйным памеры". Як паведамляе "Ежедневник", на працягу 2010-2011 гадоў было скрадзена прадукцыі прадпрыемства на суму амаль 81 мільён рублёў (каля 10 тысяч долараў).

Калі працаўніка "Паліміра" прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.