На некаторых вуліцах Мінску аўтамабілі абмяжуюць да 30 км/гадзіну
Гэта прадугледжвае праграма ДАІ "Добрая дарога".
Так, да 30 кіламетраў хуткасць будзе абмежавана на участках дарог з найбольшым рухам пешаходаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітры Навой.
Навой: "Праектоўшчыку задаецца заданне, каб ён спраектаваў вуліцу на якой бегаюць дзеці і ёсць школа, каб кіроўца не змог разагнацца да 90 кіламетраў у гадзіну. У нас парадаксальная сітуацыя складваецца пасля капітальных рамонтаў. Мы робім добры асфальт, а машыны там разганяюцца да 100 кіламетраў у гадзіну. І там перайсці вуліцу маме з вазочкам вельмі цяжка. Таму мы там зробім так, каб кіроўца знізіў сваю хуткасць".