На падыходах да плошчы Якуба Коласа — "прэвентыўныя затрыманні"

Так і адбываецца. Супрацоўнікі ў цывільным сталі затрымліваць людзей ужо на падыходзе да плошчы Якуба Коласа, перадае "Хартыя 97".

Адразу ж быў затрыманы адзін з арганізатараў акцыі — намеснік старшыні "Маладога Фронту" Мікалай Дземідзенка. Міліцыянты панеслі яго ў аўтазак літаральна на руках.

Яшчэ за некалькі гадзін да пачатку акцыі на плошчы Якуба Коласа дзяжурылі міліцыя і АМАП. Прылеглыя да плошчы вуліцы запоўненыя аўтазакамі і аўтобусамі са спецназам.