На пажары ў Мінску ратавальнікі эвакуіравалі 15 чалавек
Ён узнік раніцай 14 студзеня на перадапошнім паверсе 16-павярховага жылога дома па вуліцы Лынькова.
Ратавальнікі вынеслі з падпаленай кватэры жанчыну. З атручваннем прадуктамі гарэння і апёкамі яе адвезлі ў лякарню. Акрамя жанчыны з суседніх кватэр выратавалі яшчэ 4 чалавек, а 10 жыхароў былі эвакуяваныя з верхняга паверху.
Агонь быў патушаны праз 30 хвілін пасля выкліку пажарных. Яны гавораць, што пажар узнік з-за неасцярожнасці пры курэнні ў ложку ў нецвярозым стане, паведамляе БелТА.