На Піншчыне маланка ўдарыла ў аўтобусны прыпынак
Здарэнне адбылося ў нядзелю пад вечар.
Каля 17 гадзін выратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Малая Плотніца маланка ўдарыла ў аўтобусны прыпынак. Ад удару пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Двух мужчын і жанчыну даставілі ў Пінскую гарадскую лякарню. Чацвёрты чалавек класціся ў лякарню адмовіўся.
Сам прыпынак не загарэўся.