На Піншчыне з'явяцца беларускамоўныя шыльды паселішчаў і вуліц

На мінулым тыдні ва ўсіх пасялковых і сельскіх Саветах дэпутатаў прайшлі сесіі. Асноўным пытаннем на іх стаяла выкананне Закона Беларусі “Аб найменаванні геаграфічных аб’ектаў”. Згодна з заканадаўствам, усе шыльды з назвамі населеных пунктаў і вуліц павінны быць выкананыя на беларускай і рускай мове. Дэпутаты пастанавілі да канца году выканаць патрабаванне закону.

Да гэтага шыльды было неабавязкова рабіць на дзвюх мовах. Таму новыя шыльды на вуліцах рабілі па-руску.