На “Пінскдрэве” знайшлі мінамётную міну
Выпадак адбыўся пры правядзенні земляных працаў на будаўнічай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў, якое уваходзіць у холдынгавую кампанію “Пінскдрэў”.
Сапёры, якія прыбылі на выклік, вызначылі, што перад імі 82-міліметровая мінамётная міна часоў Другой сусветнай вайны. Небяспечную знаходку вывезлі за горад і знішчылі.
Фота: novesti.com.