На прэзідэнцкіх выбарах у Расіі адзначаюць парушэнні

Як паведаміў “Новой газете” прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Генадзя Зюганава Аляксандр Кульпін, заяву з просьбай аб завочнай рэгістрацыі для галасавання прынёс невядомы. У спісах фігуравалі супрацоўнікі розных будаўнічых арганізацый, а сваё патрабаванне рабочыя тлумачылі бесперапынным рэжымам працы кампаніі.

Выданне адзначае, што рэдакцыя мае спіс працадаўцаў, прычым ніводная з кампаній не мае ў Строгіна ні філіялаў, ні дзеючых аб’ектаў будаўніцтва. Але старшыня тэрытарыяльнага выбаркаму Сяргей Козін адмовіўся адмяняць рашэнне аб рэгістрацыі 6 тысяч пабочных выбаршчыкаў.

Тым часам яўка на выбары на 10.00 паводле маскоўскага часу склала 15,3% і гэта ўтрая болей, чым на выбарах у Дзяржаўную думу, якія прайшлі ў снежні 2011 года.