На радзіме Ксеніі Дзягелькі забаранілі прадаваць "чарнілы"

Цяпер гэтую ініцыятыву падтрымалі ў Кастрычніцкім раёне Гомельшчыны, паведамляе "Комсомольская правда". Тут часова забаронена прадаваць у крамах пладова-ягадныя напоі. Адпаведнае рашэнне прыняў райвыканкам.

Па звестках выратавальнікаў, большасць людзей, якія згарэлі ў гэтым раёне на пажарах, былі п'янымі і, як правіла, пілі "чарніла" на працягу некалькіх дзён. Большасць злачынстваў і правапарушэнняў у Кастрычніцкім раёне таксама рабілі п'яныя людзі. А летась пяць чалавек памерлі ад злоўжывання набытага ў краме «чарніла»

Нагадаем, што нядаўна вядомасць набыла ўраджэнка Кастрычнцкага школьніца Ксюша Дзягелька. У сваім хіце яна спявала:

Я смелая, умелая, отличница по жизни

И всегда веду здоровый образ жизни.

Сигареты, алкоголь надо запретить,

Чтобы люди на земле могли спокойно жить.

Магчыма, улады Кастрычніцкага прыслухаліся да парадаў сваёй зямлячкі?