На рынку абслугоўвання жылля з'явіцца канкурэнцыя
Да 2015 года абслугоўваць жылы фонд краіны акрамя ЖЭСаў будуць таксама і прыватныя фірмы.
Пра гэта 22 лютага заявіў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энэргетыкі Мінжылкамгасу Анатоль Шагун. Пры гэтым жылыя аб'екты будуць выстаўляцца на конкурс. Хто зможа прадставіць найбольш танныя і якасныя паслугі, той і выйграе на конкурснай аснове.
Шагун: "Тут задача не ў тым, каб усё аддаць прыватніку ці ўсё пакінуць у дзяржавы. Задача ў тым, каб у нас на гэтым сегменце паўстаў рынак паслуг, стварыць здаровае канкурэнтнае асяроддзе на рынку абслугоўвання жылля. Гэта, на нашу думку, будзе спрыяць значнаму паляпшэнню якасці аказання паслуг менавіта па тэхнічным абслугоўванні жылля".