На Смаргоншчыне падчас вучэбных стрэльбаў загінуў грыбнік
Здарэнне адбылося каля вайсковага стрэльбішча ў Смаргоньскім раёне Гродзенскай вобласці.
Як паведамляе interfax.by, 60-гадовы жыхар Смаргоні пайшоў у грыбы і загінуў па неасцярожнасці. 11 верасня, у аўторак, пра яго знікненне міліцыянтам паведаміла жонка. Цела мужчыны знайшлі на наступны дзень каля вайсковага стрэльбішча памежнікаў. На палігоне акурат напярэдадні адбываліся стрэльбы.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Следчыя ўжо атрымалі звесткі ад вайскоўцаў, што тыя бачылі грыбніка і перакрылі яму праход, папярэдзіўшы пра стрэльбы. Відавочна, смаргонец пайшоў іншым шляхам — і загінуў. З яго цела судовыя медыкі дасталі два металічныя аскепкі боепрыпасаў.
Фота — izvestiaur.ru