На станцыі метро "Каменная горка" на рэйкі ўпаў чалавек

Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 6 гадзін раніцы. Малады чалавек апынуўся на рэйках перад надыходзячым цягніком. Машыніст своечасова яго заўважыў і паспеў прытармазіць, паведамляе БелТА.


На месца здарэння прыбылі медыкі і міліцыя. Пацярпеламу аказали дапамогу на месцы. Па якой прычыне ён апынуўся на рэйках, высветляць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Затрымак у руху метро у сувязі са здарэннем не адбылося.