Грошы за красавіцкі суботнік размеркавалі толькі ў кастрычніку
Грошы пойдуць на аздараўленне дзяцей і будаўніцтва новага музея Вялікай Айчыннай вайны.
Адказнымі за размеркаванне атрыманых у выніку правядзення суботніка сродкаў прызначаныя дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва і міністр культуры. Большая частка грошай (каля 10,5 мільярдаў рублёў) будзе пералічана для лячэння дзяцей. Толькі паўтара мільярда пойдзе на будаўніцтва новага музея. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў ад 11 кастрычніка.
Разам з тым інфляцыя ў гэтым годзе ўжо склала больш за 80%. Хуткі рост цэнаў пачаўся акурат у красавіку.
Фота — bymedia.net