На судзе пра выбухі ў метро будуць тры дзяржабвінаваўцы

Хто менавіта — пакуль не гаворыцца, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Генгпракуратуру. Старшыняваць у судзе будзе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

Нагадаем, што працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым пачнецца ў мінскім Доме правасуддзя 15 верасня ў 11 гадзін.