На Сядзібе БНФ — мастацкая выстава да Дня Волі

Выстава прысвячаецца 94-м угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 148-й гадавіне з дня смерці Кастуся Каліноўскага. Нагадаем, што творчая суполка "Пагоня" штогод ладзіць у Мінску выставу да Дня Волі. Нярэдка яна ладзілася ў Палацы мастацтваў. Але, як паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў выставы Мікола Купава, сёлета вырашылі абмежавацца меншым фарматам.

Купава: "Памяшканне там невялікае. Але ва ўсялякім разе мы на такім узроўні адзначаем гэту дату. Дата, канечне, не круглая, але на нас гэта ніяк не ўплывае, таму што Дня Волі мы робім выставы кожны год, і гэта адбываецца ўжо гадоў 20... Ужо на 95 гадоў БНР будзем падаваць заяўку на Палац мастацтваў. А сёлета — невялікімі сіламі".

На выставе прадстаўленыя творы мастакоў Алеся Мары, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Віктара Мікіты, Хведара Ладуцькі, Наталлі Белавокай, Уладзіміра Крукоўскага, Алеся Шатэрніка. Плануецца, што выстава працягнецца каля месяца.