На тэрыторыі рэзідэнцыі Лукашэнкі жывуць каты, сабака і карова
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.
Адказваючы на пытанне Радыё Свабода пра тое, ці жывуць жывёлы ў рэзідэнцыі, ён распавёў таксама пра коз, качак і гусей.
"Чалавек з вёскі, чалавек, які ведае, як трэба клапаціцца аб хатніх жывёлах, чалавек, у якога заўсёды былі хатнія жывёлы. І тут ён дзесьці звычкам сваім не здраджвае", — кажа Лёгкі пра Лукашэнку.
Фота — daylife.com