На топ-мэнэджэра ААТ “Камволь” завялі крымінальную справу
Начальніка службы маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства падазраюць у злоўжыванні ўладай.
Справу распачалі паводле ч. 2 арт. 424 КК. Як паведамілі БелаПАН у Генеральнай пракуратуры, мэнэджэр падазраецца ў тым, што цягам амаль усяго 2010 года неаднаразова афармляў фіктыўны рух прадукцыі паводле дамоваў паставак з іншымі суб’ектамі гаспадарання. Усё гэта рабілася дзеля таго, каб схаваць сапраўдную сітуацыю з наяўнасцю на складзе гатовай прадукцыі ды сваю прафесійную некампетэнтнасць.
Паводле папярэдніх ацэнак, ААТ “Камволь” панесла страты болей чым на 54 млн. рублёў.