На Валадарцы не прынялі ежу для Алеся Бяляцкага
25 лютага яго жонка Наталля Пінчук спрабавала перадаць мужу ў ізалятар харчы, якія ён папрасіў у апошнім лісце. З гэтага, аднак, нічога не атрымалася.
Жонка зняволенага праваабаронцы распавяла Радыё Свабода, што Бяляцкі ўсё яшчэ на Валадарцы і калі яго будуць этапаваць у калонію, сказаць немагчыма. Жанчына спрабавала гэта высветліць і ёй сказалі, што перадачы Бяляцкаму забароненыя.
Лідар праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі чакае на Валадарцы этапу ў Бабруйскую калонію, дзе мусіць адбываць свой тэрмін — 4,5 гады зняволення, з якіх праваабаронца адбыў за кратамі болей за паўгода.