Чыноўнікі і дырэктары прачытаюць творы беларускіх пісьменнікаў

Акрамя паказаў па тэлебачанні, трансляцыя гэтых відэаролікаў будзе адбывацца на тэлеэкранах у цэнтры Віцебска, перадае БЕЛТА.

Сярод першых удзельнікаў праекта — заслужаны настаўнік Беларусі, народная артыстка краіны, намеснік старшыні аблвыканкама, гендырэктар буйнага прадпрыемства, журналіст. Яны будуць чытаць творы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных аўтараў.

Нагадаем, што ў Глыбоцкім раёне ў сакавіку была абвешчаная падобная акцыя. Мясцовыя чыноўнікі меліся начытваць перад відэакамерай паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Паказ гэтага відэафільма прымеркаваны да сёлетняга Дня беларускага пісьменства. Ён акурат будзе адзначацца ў Глыбокім.

Фота — bymedia.net