На волю выйшла маладафронтаўка Наста Шулейка
Яна адбывала 5 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна.
Актывістка "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) была затрыманая 22 сакавіка за акцыю з нацыянальным сцягам у гандлёвым цэнтры "Сталіца". Маскоўскі раённы суд пакараў яе за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведамляе сайт mfront.net.