На вуліцы Ліды адбылася сутычка кіроўцаў і пасажыраў (відэа)
Здарэнне адбылося на вуліцы 8 сакавіка.
На відэа відаць, што ў канфлікце ўдзельнічалі кіроўцы і пасажыры аўтамабіляў Fiat Marea і Ford Scorpio. Як адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, верагодна, пачатак канфлікту застаўся "за кадрам". Лідская міліцыя правядзе праверку і дасць "прававую ацэнку дзеянняў" удзельнікаў сутычкі.