На выставе ў Гомелі можна паглядзець на падкаваную блыху (фота)
У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава "Рускі ляўшун".
У экспазіцыі прадстаўлена каля дзьвух дзесяткаў драбнюткіх, у прамым сэнсе гэтага слова, работ: падкаваная блыха, чые падковы ў 6 мільёнаў разоў менш за падковы каня, караван вярблюдаў у іголкавай вушцы, ордэны памерам з пясчынку, выкананая з часцінак пылу ружа на зрэзе конскага воласа, размешчаны на палоўцы макавага зярнятка аэрадром з дваццаццю самалётамі ды іншыя. Разгледзець экспанаты можна толькі з дапамогай спецыяльных аб'ектываў, якія ўмантаваныя ў манакуляры выстаўных формаў.
Аўтар прадстаўленых на выставе твораў – Уладзімір Аніскін, малады фізік, які займаецца мікрапрацэсамі ў Сібірскім Аддзяленні Расійскай акадэміі навук у Навасібірску.


