На ўраджай-2011 у Беларусі паўплывае засуха
Па звестках Міністэрства сельскай гаспадаркі, у некаторых рэгіёнах краіны дажджоў гэтым летам не было па 40 дзён.
Разам з тым краіна не адмаўляецца ад амбіцыйных планаў сабраць сёлета 7 мільёнаў тон збожжа. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўладзімір Гракун.
З яго словаў, ураджай збожжавых будзе сёлета на ўзроўні мінулага года, а можа нават крыху болей, бо захаваліся пасяўныя плошчы. Аднак агулам для збожжавых культур гэты год дастаткова складаны, перадае ИА REX.