На захадзе Нямеччыны адбыўся землятрус
Штуршкі дасягалі магнітуды 4,2. Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях няма.
Пра землятрус ў пятніцу паведаміла Федэральнае ўпраўленне па навуках аб зямлі і сыравінных рэсурсах у Гановеры. Паводле яго дадзеных, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў раёне горада Мерс, недалёка ад мяжы з Нідэрландамі. Як адзначаюць у ведамстве, штуршкі такой сілы фіксуюцца ў Нямеччыне адзін-два разы на год.