На зернетаку ў Добрушскім раёне загінуў падлетак
Трагедыя адбылася 1 жніўня на элеватары ў вёсцы Дубовы Лог.
Пры падлучэнні электраправадоў да сеткі 380 вольт 15-гадовы падлетак, вучань 9-га класа, атрымаў смяротныя траўмы.
Як паведамляе БелаПАН, школьнік быў на працы замест сваёй маці. Падлетак памёр у рэанімацыі раённай лякарні.