Набыць валюту ў абменніку можна будзе без абмежавання сумы
Таксама не будзе ніякіх абмежаванняў наконт мэты выкарыстання замежных грошай.
Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Мікалай Лузгін. Ён нагадаў, што згодна з прэзідэнцкім указам №449, які выйшаў 6 кастрычніка, пры набыцці валюты трэба будзе прад’яўляць пашпарт. Такое новаўвядзенне пачне дзейнічаць ад 8 лістапада.
Мэтай ўказу з’яўляецца ўпарадкаванне валютнага рынка ў адносінах з насельніцтвам, а таксама барацьба з адмываннем непрацоўных прыбыткаў і фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, перадае БЕЛТА.
На думку Мікалай Лузгіна, правілы, уведзеныя новым указам, будуць дзейнічаць працяглы час.