Нацбанк абяцае грамадзянам "свабодны доступ да валюты"

"Доступ насельніцтва да валюты заўжды будзе свабодным", — паабяцаў сёння намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны, па сутнасці, заявіўшы .што ніякіх абмежаванняў на наяўным сегменце валютнага рынку ўводзіцца не будзе.

Ён не стаў хаваць мэту падобных гучных публічных абяцанняў — "паказаць, што беларускі рубель надзейная і прагназаваная валюта".

Прадстаўнік Нацбанка прызнаў, што ў лютым паскорыўся тэмп дэвальвацыі беларускага рубля — ад пачатку года курс нацвалюты да валютнага кошыку знізіўся на 2,6%. Аднак тут жа запэўніў, што гэта не нагода для чарговай валютнай панікі, піша АФН.