Нацбанк дазволіў аплату імпарту беларускімі рублямі

Нацыянальны банк дазволіў беларускім імпарцёрам свабоднае правядзенне плацяжоў у беларускіх рублях, расійскіх рублях і тенге на карысць суб'ектаў гаспадарання РФ і Казахстана за набытае імпартнае абсталяванне. Адпаведны ліст у банкі накіравалі сёння, паведамляе АФН.

"Гэтае рашэнне прынята ў мэтах выканання наяўных міжнародных абавязанняў у межах Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана і дамоўленасцяў аб фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы", — гаворыцца ў афіцыйным каментары Нацбанка.