Нацбанк: Насельніцтва скупляе золатавалютныя рэзервы
Нацбанк Беларусі апублікаваў інфармацыю наконт скарачэння золатавалютных рэзерваў.
Згодна з паведамленнем прэс-службы банка ад 6 красавіка, ЗВР за сакавік заўважна скараціўся.
"У вызначэнні ССРД МВФ узровень золатавалютных рэзерваў панізіўся на 262,3 млн долараў ЗША і па папярэдніх дадзеных на 1 красавіка 2011 г. склаў у эквіваленце 3761,3 млн долараў ЗША", — адзначаецца ў паведамленні.
Асноўнай прычынай паніжэння аб'ёму золатавалютных рэзерваў у сакавіку Нацбанк назваў высокі попыт на замежную валюту з боку насельніцтва. "За мінулы месяц чыстая пакупка насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала 768,1 млн долараў ЗША", — падкрэслівае прэс-служба банка.