Нацбанк не ажывіў міжбанкавы рынак

"Штодзённыя аб'ёмы продажу замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання на пазабіржавым рынку ў сакавіку, у тым ліку ў апошняй дэкадзе, заставаліся на ранейшым узроўні... Існуючы дысбаланс тлумачыцца як захаваннем ажыятажнага попыту, так і наяўнасцю залішняга попыту, звязаным з недастаткова цвёрдымі мерамі па яго скарачэнні", - гаворыцца ў каментарыі Нацбанка, прадстаўленым Рэйтар.

Шматлікія эксперты і ўдзельнікі рынка называлі 10-ці адсоткавую маржу недастатковай і заклікалі Нацбанк да яе пашырэння.

Аднак, Нацбанк, які абвясціў мараторый на любыя рэзкія змены на валютным рынку, кажа, што не збіраецца аслабляць рубель.

"НБ ясна даў зразумець, што дэвальваваць курс нацыянальнай валюты дзеля дасягнення кароткатэрміновага эфекту ён не будзе", - гаворыцца ў каментарыі.