Начальніка Круглянскай "хіміі" затрымалі за хабар у 600 долараў
На начальніка папраўчай установы адкрытага тыпу № 46 пачалі крымінальную справу.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, у справе фігуруе адзін з вязняў, асуджаных па артыкуле аб растраце або прыўлашчанні маёмасці на 3,5 года пазбаўлення волі. Спярша ён адбываў пакаранне ў калоніі. Калі да канца тэрміну яму засталося 10 месяцаў, за добрыя паводзіны зняволенага перавялі ў Круглянскую "хімію".
Там у яго пачаліся праблемы: за парушэнні парадку яму неаднаразова выносіліся спагнанні, якія рабіў начальнік установы. Неўзабаве начальнік прыгразіў яму новай крымінальнай справай. "Залагодзіць" справу начальнік "хіміі" пагадзіўся пяць мільёнаў рублёў.
Пры перадачы грошай начальніка "хімі" затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Фота — telegraf.com.ua