Начальнікам ДАІ Брэстчыны стаў сын абласнога кіраўніка

Да нядаўняга часу Андрэй Канстанцінавіч узначальваў Камянецкі РАУС, раней працаваў у крымінальным вышуку УУС, паведамляе tomin.by.

Вакантным месца начальніка заставалася больш за двв месяцы — з 13 снежня мінулага года. Тады 43-гадовы палкоўнік міліцыі Андрэй Мехед быў вызвалены "ў сувязі з сыходам на пенсію". Андрэй Мехед узначальваў ДАІ Брэстчыны чатыры гады — з сакавіка 2008 года.