Начальнікам Мінскага метрапалітэна прызначаны Расціслаў Юрэня

Як паведамляе БелаПАН, Юрэню 54 гады. З 2005 па 2011 гады ён працаваў дырэктарам трамвайнага парку сталіцы. 


Ранейшы начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў быў звольнены 31 траўня. Нагодай стаў інцыдэнт з кампаніяй юнакоў, якія без перашкодаў зайшлі на станцыю метро "Маскоўская" ў 4 гадзіны раніцы 29 траўня.