Надзея Астапчук заваявала срэбра чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы
Яна стала першай беларускай медалісткай на чэмпіянаце свету ў паўднёвакарэйскім Тэгу.
У фінале жаночых спаборніцтваў па штурханні ядра Надзея Астапчук паказала другі вынік — 20 м 5 см. Наша суайчынніца саступіла толькі новазеландскай спартоўцы Валеры Адамс. Тая паслала снарад на 21 м 24 см. Бронзавы медаль заваявала прадстаўніца ЗША Джыліян Камарэна-Уільямс — 20 м 2 см.