Надзею Астапчук і Андрэя Міхневіча назвалі лепшымі легкаатлетамі Беларусі
Іх шляхам галасавання вылучыў выканкам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Як інфармуе афіцыйны сайт БФЛА, лепшай лёгкаатлеткай года названая Надзея Астапчук (штурханне ядра) - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Брыльянтавай лігі.
Лепшым сярод мужчын стаў Андрэй Міхневіч (штурханне ядра) – бронзавы прызёр чэмпіянату свету і каманднага чэмпіянату Еўропы, які таксама палепшыў нацыянальны рэкорд Беларусі. Ён трымаўся з 1994 года і належаў Сяргею Каснаускасу.