Намеснік гендырэктара "Беларускага дома друку" пакончыў з сабой

Як паведамляе БелаПАН, трагедыя адбылася ўначы 3 снежня. 36-гадовы мужчына пяць разоў ударыў нажом у грудзі сваёй 33-гадовай жонцы, якая збірала рэчы, каб сысці да іншага мужчыны. Потым ён стрэліў сабе ў галаву з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы.

У сямейнай пары засталося дзіця. У момант трагедыі яно знаходзілася ў бабулі.