Намётавы лагер прыхільнікаў Юліі Цімашэнкі ачапіў спецназ
Намёты выстаўленыя на пляцоўцы каля Пячэрскага суда, які прыняў рашэнне аб арышце палітыка.
Міліцыянты пакуль не прадпрымаюць ніякіх дзеянняў па разгоне акцыі пратэсту. Акрамя таго, як паведамляе ВВС, супрацоўнікі праваахоўных органаў металічнымі бар'ерамі цалкам загарадзілі ўсе ўезды ў Пячэрскі раённы суд.
Раней акруговы адміністрацыйны суд Кіева забараніў масавыя акцыі каля Пячэрскага суду, які прыняў рашэнне аб арышце экс-прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнка, і Лук'янаўскага СІЗА, дзе яна цяпер утрымліваецца. Аднак прыхільнікаў Цімашэнкі гэта не спыніла.