Нарвежскія ультраправыя згубілі выбаршчыкаў праз Андэрса Брэйвіка

Андэрс Брэйвік, які забіў 77 чалавек у Осла і на выспе Утоя, цягам чатырох год быў сябрам гэтай партыі, але пазней выйшаў з яе. Кіраўнік ультраправых Сіў Енсен усклаў віну за кепскія вынікі менавіта на тэрарыста, які выклікае ў нарвежцаў жах і агіду, перадае ВВС.