Насельніцтва Беларусі зменшылася яшчэ на 2 тысячы чалавек (відэа)
На 1 сакавіка 2013-га ў нашай краіне жылі 9 млн 461 тысяча 800 чалавек.
Скарачэнне колькасці насельніцтва па-ранейшаму назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем сталіцы.
Як адзначыла начальніца ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Дар'я Барташэвіч, летась былі зафіксаваныя найлепшыя паказчыкі за апошні час: у Беларусі вырасла нараджальнасць і знізілася смяротнасць. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца і сёлета.
Відэа — БелаПАН, фота — bymedia.net