“Наша Ніва” вызначыла найлепшую кнігу года
Сёлета, на думку экспертаў, перамагло рэтраспектыўнае выданне збору твораў Адама Бабарэкі.
Постаць Бабарэкі (1899—1938) — пісьменніка, аднаго з геніяльных літаратуразнаўцаў і крытыкаў, знакавая. Па меркаванні аднаго са складальнікаў двухтомніка Віктара Жыбуля, Бабарэка мог стаць “беларускім Бялінскім” або “беларускім Кафкам”. Але Бабарэку рэпрэсавалі ў 1930-м. Рукапісы засталіся ў сям’і.
Гэта трэці выпадак за апошнія пяць гадоў, калі найлепшай кнігай года робіцца рэтраспектыўнае выданне. Сітуацыя, калі новыя кнігі не пераўзыходзяць даробку папярэдніх пакаленняў, сведчыць, што культурны крызіс у Беларусі яшчэ не пераадолены.
Увогуле эксперты назвалі шэсць дзясяткаў выданняў, сярод якіх пераважае мастацкая літаратура.