Настаўнікаў абавяжуць валодаць беларускай мовай

Артыкул 21 закона, які вызначае права грамадзян Беларусі на атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове, прапанавана дапоўніць рэвалюцыйнай па сваёй значнасці прапановай: “Кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі”.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прагаласавалі за гэтае новаўвядзенне — законапраект прыняты і накіраваны для зацвярджэння ў Савет рэспублікі, піша “Народная воля”.