Наступныя слуханні па справе Строс-Кана адбудуцца 18 ліпеня

Чарговыя слуханні па справе былога кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду Дамініка Строс-Кана, які абвінавачваецца ў ЗША ў злачынствах сэксуальнага характару, адбудуцца 18 ліпеня, паведамляе агенцтва Франс Прэс. 


У панядзелак у вярхоўным крымінальным судзе Нью-Ёрка пачаліся дасудовыя слуханні. У ходзе пасяджэння Строс-Кан заявіў, што не прызнае сябе вінаватым па прад'яўленых яму абвінавачваннях, паведамляе РИА Новости Пракуратура прад'явіла Строс-Кану абвінавачванне па шасці пунктах.


Пяць пунктаў тычацца абвінавачванняў у злачынствах сэксуальнага характару, адзін - незаконнага пазбаўлення волі. Экс-кіраўніку МВФ паградае пакаранне ад пяці да 25 гадоў турэмнага зняволення.