НАТА спыняе ваенную кампанію ў Лівіі 31 кастрычніка
Аб гэтым заявіў генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн.
Па яго словах , згортваючы сваю місію, НАТА пракантралюе, каб падчас пераходнага перыяду не было дапушчана нападаў на мірнае насельніцтва. Паветраная кампанія НАТА, якая доўжылася сем месяцаў, ажыццяўлялася ў адпаведнасці з мандатам ААН. Арганізацыя санкцыянавала прымяненне сілы для абароны грамадзянскага насельніцтва Лівіі. Пасля заявы Расмусэна Савет Бяспекі ААН прыступіў да абмеркавання пытання аб магчымасці адмены ў Лівіі зоны, закрытай для палётаў, паведамляе ВВС.