Наталля Радзіна абвяргае крытыку прэзідэнта Літвы

Нагадаем, што кіраўніца Літвы заявіла, быццам беларуская апазіцыя пастаянна разлічвае на Расію ды імкнецца атрымліваць грошы з Захаду.

Наталля Радзіна, якая нядаўна атрымала палітычны прытулак у Літве, пракаментавала сітуацыю літоўскім СМІ. Журналістка прапанавала, каб літоўская чыноўніца назвала імёны тых, хто прасіў у яе грошай, перадае Іnterfax.by.

Рэдактар сайту "Хартыя'97" адзначае, што лідары беларускай апазіцыі заўсёды выказваліся за ўмацаванне незалежнасці Беларусі, еўрапейскі напрамак развіцця краіны і ўваходжанне Беларусі ў Еўрапейскі саюз. Па словах Радзінай, заява літоўскага прэзідэнта абсалютна супярэчыць рэальным фактам.

Дарэчы, старшыня Камітэта па замежных справах сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс таксама заявіў, што здзіўлены словамі Грыбаўскайтэ на адрас беларускай апазіцыі.