Нацбанк патлумачыў, да чаго можа прывесці ўвядзенне расійскага рубля

У распаўсюджаным паведамленні адзначаецца, што пераход да выкарыстання замежнай валюты "азначае фактычную адмову ад правядзення незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі". Як наступства гэтага, зніжаюцца магчымасці рэагавання на "эканамічныя шокі манетарнымі інструментамі". І такая сітуацыя можа прывесці да замаруджвання тэмпаў эканамічнага росту ці да эканамічнага спаду, ды да павелічэння беспрацоўя, паведамляе Нацбанк.

Таксама адзначаецца, што "перамовы па пытанні выкарыстання расійскага рубля на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у цяперашні час не вядуцца".

Нацбанк адзначае, што "лагічным завяршэннем інтэграцыі краін пасля паўнавартаснага заканчэння фармавання зоны вольнага гандлю, мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы можа стаць увядзенне новай адзінай грашовай адзінкі і стварэнне валютнага саюза нашых краін".

Фота — bymedia.net