Нацбанк перастае друкаваць купюры па 10 і 20 рублёў
Іх выпуск спыняецца з 1 верасня. Аднак у абарачэнні банкноты застаюцца да 28 лютага 2013 года.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка. Да 28 лютага наступнага года купюры па 10 і 20 рублёў застаюцца абавязковымі да прыёму пры ўсіх плацяжах без усялякіх абмежаванняў.
Ад 1 красавіка 2014 года гэтыя банкноты будуць выведзеныя з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.