Нацбанк зноў зніжае стаўку рэфінансавання
З 2 красавіка яна зменшыцца на 2%.
Прэс-служба Нацбанка паведамляе, што гэта адбываецца "на фоне ўмацавання станоўчых тэндэнцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы".
Нагадаем, сёлета стаўка рэфінансавання зніжалася двойчы: 15 лютага і 1 сакавіка. Апошні раз — на 5 працэнтных пунктаў, да 38% гадавых. На працягу 2011 года стаўка рэфінансавання павышалася 12 разоў, інфармуе БелаПАН.