Нацыянальны Оперны тэатр накіроўваецца на вялікія еўрапейскія гастролі
Сярод краін, якія плануюць наведаць беларускія артысты, Літва, Іспанія, Партугалія, Аўстрыя, Германія, Швейцарыя і нават Егіпет.
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка. Паводле яго слоў, тэатр падпісвае кантракт з нямецкай кампаніяй тэрмінам на тры гады, які забяспечвае балетнай трупе гастролі, паведамляе БелаПАН.