Наведвальнасць футбольных матчаў знізілася на 15%
Сярэдняя наведвальнасць матчаў першынства Беларусі ў вышэйшай лізе складае 2079 чалавек.
Найбольш прыходзіць заўзятараў на матчы БАТЭ, на другім месцы — "Гомель". Цікава, што сёлета менавіта паядынак гэтых каманд, які прайшоў у Гомелі, сабраў рэкордную колькасць гледачоў — 9100 чалавек. Найменш заўзятараў было на матчы "Мінск" — "Славія" — толькі 100 чалавек, інфармуе "Прессбол".