Навукоўцы: нудная праца стымулюе творчыя здольнасці

Яны выпісвалі абанентаў з тэлефоннай кнігі.

Пасля гэтага ўдзельнікі эксперымента павінны былі выканаць больш творчае заданне — прыдумаць, як можна выкарыстоўваць два плыстыкавыя кубкі. Аказалася, што тыя, хто перад другім тэстам займаліся руціннымі дзеяннямі, праявілі больш творчасці, чым тыя, каму адразу прапанавалі тварыць і самавыяўляцца, адзначае сайт podrobnosti.ua.

Па словах даследнікаў, нудная праца прымушае адцягнуцца, лунаць думкамі ў аблоках і тым самым стымулюе творчыя здольнасці. Летуценнасць падтрымлівае здароўе нервовай сістэмы і дапамагае пры навучанні. Але ці можна дзякуючы нуднай працы стаць, да прыкладу, вялікім пісьменнікам, псіхолагі пакуль адказаць не могуць.